26.05.2020
Колькі і якіх кармоў плануюць нарыхтаваць аграрыі
З уборкі траў першага ўкосу пачынаецца шлях да вялікага малака. Рост травы, адпаведна і корманарыхтоўчую тэхніку, пакуль стрымлівае надвор’е, але аграрыі трымаюць руку на пульсе. ГЕКТАРЫ І ТОНЫ Першым укосам сёлета запланавана скасіць 13 200 гектараў. Найбольшая плошча сенакосаў, а гэта 3 300 гектараў – у КСУП «Гервяты», найменшая ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 1 648 . Варнянцы і гудагайцы плануюць пакласці травы ў пракосы на 3 064 і 3 060 гектарах, міхалішкаўцы – на 2 128 . Падчас першага ўкосу плануецца нарыхтаваць 3 150 тон сена, больш за 108 000 тон сенажу і амаль 165 000 тон сіласу. Акрамя гэтага, у планах аграрыяў закруціць у стрэйч-плёнку 7 300 тон зялёнай масы. Плануецца назапасіць амаль 79 000 тон кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву – 32,2 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольшы запас ( 34 цэнтнеры кармавых адзінак) зробяць гудагайцы. Акрамя гэтага, з пачатку красавіка на кармавыя сталы рагуль у якасці падкормкі трапіла больш за 6 000 тон зялёнай масы свірэпіцы. ТЭХНІКА Пра гатоўнасць корманарыхтоўчай тэхнікі расказвае галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэната Яфімава: – Калі ацэньваць гатоўнасць аграрыяў да корманарыхтоўкі ў разрэзе гаспадарак, то можна даць станоўчую адзнаку амаль усім сельгаспрадпрыемствам. На нарыхтоўцы кармоў да зімне-стойлавага ўтрымання жывёлы будзе задзейнічана 160 адзінак тэхнікі, з іх – 28 кормаўборачных высокапрадукцыўных камбайнаў, 10 К-Г-6 «Палессе», 8 «Ягуараў» і 1 «Джон-Дзір». На сенакосы выйдзе 38 трактарных касілак, з іх – 9 дзевяціметровых. На касавіцы будуць працаваць 22 трактарныя граблі, 5 варушыльнікаў, 17 валкаўтваральнікаў і 35 прэс-падборшчыкаў, з якіх 5 адразу падбіраюць падвяленую зялёную масу, а пасля абмотваюць яе ў поліэтыленавую плёнку. Хапае тэхнікі і для падвозу сенажу да траншэй. СПАБОРНІЦТВА Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас першага ўкосу будзе праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод занятых на корманарыхтоўцы механізатараў. Падзякамі і падарункамі будуць адзначаны лепшыя аграрыі ў намінацыях «Касьба», «Падбор і здрабненне зялёнай масы», «Прэсаванне і абмотка», «Перавоз масы трактарам», «Перавоз масы аўтамабілем».
ПОЛОЖЕНИЕ об организации районного соревнования на заготовке кормов с трав 1 укоса в 2020 году
В районном соревновании на заготовке кормов в 2020 году принимают участие:
Трактористы-машинисты на косьбе и измельчении зеленной массы
Трактористы-машинисты и водители на перевозке зеленой массы
Трактористы-машинисты на прессовании и обмотке зеленой массы
Участниками соревнований могут быть только члены профсоюза работников агропромышленного комплекса или других отраслевых профсоюзов, привлеченных к заготовке кормов.
Победителями районного соревнования признаются трактористы-машинисты сельскохозяйственных организаций, скосившие наибольшее количество гектаров многолетних трав, сенокосов и пастбищ при высоком качестве работ, трактористы-машинисты подобравшие и измельчившие наибольшее количество сенажной массы, трактористы-машинисты спрессовавшие и обмотавшие наибольшее количество сенажной массы, трактористы-машинисты и водители перевезшие наибольшее количество сенажной массы.
Установить пять победителей в районе, награждаемые за счет райкома профсоюзов. Выделить подарок и Диплом обкома профсоюза работников агропромышленного комплекса для поощрения работников в следующей номинации:
- косьба многолетних трав;
- подбор и измельчение сенажной массы;
- прессование и обмотка сенажной массы;
- перевозка сенажной массы трактором;
- перевозка сенажной массы автомобилем.
Поощрить бригадира участка (ответственного за заготовку кормов) предприятия, в котором первым в районе приступят к процессу заготовки кормов подарком за счет райкома профсоюза.
Не выдвигаются для поощрения работники, у которых имелись случаи срыва по их вине полевых работ, нарушение трудовой дисциплины и техники безопасности. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич