Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27.10.2025

Мальскія дашкольнікі даведаліся пра Іосіфа Гашкевіча

    Мальская сельская бібліятэка-клуб   арганізавала для выхаванцаў дзіцячага сада пазнавальную экскурсію, прысвечаную Іосіфу Гашкевічу – першаму расійскаму консулу ў Японіі, чые апошнія гады былі звязаны з вёскай Малі. Маршрут пачаўся з наведвання памятнага знака славутаму дыпламату. Бібліятэкар расказала дзецям пра яго ўклад у супрацоўніцтва краін і навуку. Пасля гэтага ўдзельнікі экскурсіі наведалі бібліятэку, дзе больш падрабязна разгледзелі экспазіцыю, прысвечаную жыццю Іосіфа Антонавіча. Знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай краю з’яўляецца важным элементам выхавання пад растаючага пакалення. Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню нацыянальнай свядомасці і павагі да гісторыі. Астравецкая  правда