Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22.06.2026

“Марафон памяці” прыпыніўся ля брацкіх магіл у Гудагаі і Дайноўцы

  22 чэрвеня, у дзень 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, раённыя арганізацыі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў выступілі з ініцыятывай правесці марафон памяці “Дарогамі незабытых герояў”, прымеркаваны да гэтай юбілейнай даты.   Пачаўся ён па традыцыі ад помніка савецкім воінам і партызанам. Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун нагадала пра важнасць сённяшняй даты і неабходнасць памятаць пра жахі вайны, каб не дазволіць перапісаць гісторыю. Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых. А затым прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, падзяліўшыся на дзве групы, рушылі ў аўтапрабег па мясцінах памяці, смутку і болю. Прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын”, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, ветэраны вайны ў Афганістане на чале са старшынёй каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марынай Кутовіч першы прыпынак зрабілі каля брацкай магілы на станцыі Гудагай. – Мы прадстаўляем розныя грамадскія арганізацыі, у кожнай – свае мэты і задачы, але ёсць тое, што аб’ядноўвае нас: захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыётаў, – сказала Марына Мар’янаўна .   На гэты раз мітынг не ператварыўся ў афіцыйнае мерапрыемства. Так, была і хвіліна маўчання ў гонар аб пахаваных тут ваеннапалонных, памерлых у канцэнтрацыйным лагеры “Шталаг 342”, і кветкі да абеліска. Але была і размова пра тое, як трэба выхоўваць моладзь, каб патрыятызм быў не дзяжурным словам, а ўнутранай патрэбай чалавека. – Ува мне патрыятызм выхоўваў бацька, які прайшоў вайну і гаварыў пра яе шчыра, без утайкі, – сказаў воін-інтэрнацыяналіст Сцяпан Ціток . – І я сёння расказваю пра тое сваім дзецям і ўнукам, каб яны ведалі і разумелі, колькі бяды нясе вайна людзям, чаму і як трэба берагчы мір..   Размова прадоўжылася каля магілы ў Дайноўцы, дзе пахаваны забітыя немцамі цыганы, віна якіх была толькі ў тым, што яны нарадзіліся не ў той час і не ў тых бацькоў і не адпавядалі чысціні арыйскай расы. – Аднойчы на экскурсію ў Брэст, куды мы прыехалі 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы, я ўзяла свайго 6-гадовага ўнука, – распавяла Марына Кутовіч сямейную гісторыю . – Кірыл мужна вытрымаў няблізкую дарогу, а гадзінная рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня 1941 года, якую ён глядзеў ад пачатку да канца, не зварухнуўшыся, пакінула ў дзіцяці неперадавальныя ўражанні. І пасля таго, думаю, ніхто і ніколі не прымусіць яго паверыць перапісанай некім гісторыі.   Дзяцей трэба вучыць, расказваць пра тое, што адбывалася ў гады вайны – гэтыя словы лейтматывам гучалі падчас мітынгаў каля адной і другой магіл. І выхоўваць іх трэба на канкрэтных прыкладах, якія зачэпяць, а не абмяжоўвацца дзяжурнымі фразамі. І тады ёсць надзея, што над Беларуссю заўсёды, як і ў гэты дзень, будзе лунаць самы мірны ў свеце водар паспяваючай збажыны і свежаскошаных траў, а не пах пораху, крыві і спаленых хат… Текст: Нина Рыбик Фото: Нина Рыбик