30.06.2026
Мінск - маладзёжная сталіца Беларусі. Якія праекты рэалізуюцца ў гэтым годзе?
Ён таксама адзначыў конкурс "100 ідэй для Беларусі", фінал юбілейнага, 15-га сезона якога прайшоў не так даўно. "Усё пачыналася менавіта з выстаўкі навуковых работ, якая цяпер перарасла ў платформу, дзе пераможца ў далейшым атрымлівае фінансаванне на распрацоўку бізнес-плана. Затым мы зводзім гэта кам'юніці з профільным міністэрствам, якое ў далейшым, магчыма, будзе рэалізоўваць гэту ідэю на канкрэтным прадпрыемстве і ў канкрэтнай сферы жыццядзейнасці", - растлумачыў Уладзімір Паўлоўскі. Праектаў каласальная колькасць. "Самае галоўнае, каб удзел прымалі не адны і тыя ж маладыя людзі, а каб як мага больш моладзі матывавалася іх прыкладам і падключаліся актыўныя хлопцы і дзяўчаты. Мы як самая масавая грамадская арганізацыя ставім для сябе прыярытэт дастукацца да кожнага маладога чалавека, будзе гэта студэнт, навучэнец альбо малады спецыяліст, які прыйшоў на першае рабочае месца. Галоўнае, каб ён не баяўся, выказваў сваё меркаванне і ў далейшым бачыў вынік, што яго пачулі і падтрымалі", - упэўнены ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Фота Хрысціны Аксёнавай
БЕЛТА