Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
08.07.2021

На “Дзявочым вянку Міра” выступалі астраўчане.

Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прадстаўляў аўтарскую калекцыю адзення на вернісажы сацыяльна-значных праектаў “Дзявочы вянок Міра”. Пазнаёміць такім чынам з цікавымі ідэямі, захапленнямі маладых беларусак прапанавала грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. – Мерапрыемства прайшло ў адным з найпрыгажэйшых месцаў нашай краіны – палацавым комплексе “Мір”,  – расказала ўдзельніца свята,  старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ цэнтра творчасці дзяцей і моладзі  Святлана Алёхна . –  Усяго было прэзентавана 12 ініцыятыў. Мы з дзяўчынкамі выступалі ў камандзе Гродзенскай вобласці – прадстаўлялі пяцёрку арт-ідэй “Васільковы свет” і такім чынам збіралі “васількі” ў творчы купальскі вянок. Так, выхаванкі нашага  гуртка “Школа прыгажосці”  дэманстравалі аўтарскую  калекцыю “Васільковая мара” . Яшчэ маладыя гродзенкі дэманстравалі званарскае, вакальнае, выяўленчае майстэрства, а таксама “прасліснулі” старонкі гісторыі, у якіх паказалі гераізм, самаахвярнасць жанчыны ў імя сваёй краіны, народа. Акрамя гэтага, удзельнікі прэзентацыі трапілі на тэатралізаваную экскурсію па Мірскім палацы і майстар-класы, а таксама спусцілі на ваду вянкі міру, духоўнасці і еднасці, сплеценыя з кветак і траў. http://www.ostrovets.by/news/novosti/news29464.htm Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Рита Дремо Фото:  Наталья Янковская