Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26.11.2025

Пераможцамі абласнога конкурсу сталі Марыя Няфёдава і Вольга Васілеўская

  Двое з траіх астраўчан, удзельнікаў абласнога конкурсу выканаўцаў размоўнага жанру, вярнуліся з дыпломамі пераможцаў. Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах – дарослай і дзіцячай. У дзіцячай журы скарыла ву­чаніца СШ №3  Марыя Няфёдава  (тая самая Маша, якая іграла ў спектаклях «Свае і Чужыя» і «Святло ў канцы тунэля»). У намінацыі «Народная проза» яна так артыс­тычна расказала казку «Рыжы і лысы», што сумненняў у тым, хто варты першага месца, не засталося. У Машы – Дыплом І ступені. Годна выступіў у гэтай узроставай групе і Цімафей Сямашка з Гудагайскай СШ з вершам А. Багушэвіча «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» – ён атрымаў Дыплом удзельніка. У дарослай узроставай групе Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці прадстаўляла спецыяліст па кадрах Вольга Васілеўская. Яна чытала «Непрыгожую дзяўчынку» М. Забалоцкага – і была адзначана Дыпломам ІІ ступені. Віншуем пераможцаў і ганарымся, што на Астравеччыне так шмат талентаў.