Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29.07.2020

Першыя камбайнеры-тысячнікі – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч з КСУП «Гудагай»

З першых дзён масавага жніва хлебаробы КСУП “Гудагай” занялі лідарства ў многіх пазіцыях жніўнага спаборніцтва, якое штогод ладзіць Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Нагадаю, два звяны аператараў зернесушыльных установак КСУП “Гудагай” ужо пераадолелі двухтысячны рубеж. А сёння сталі вядомы прозвішчы камбайнераў, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа, – гэта гудагайскі экіпаж у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча. На камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218 хлебаробы працуюць разам чацвёрты сезон. Некалькі гадоў запар яны першымі сярод камбайнераў КСУП “Гудагай” запісвалі на свой рахунах доўгачаканую тысячу. Сёлета да перамогі ў раённым спаборніцтве хлебаробы ішлі мэтанакіравана, нават паломка камбайна, калі да тысячы не хапала некалькі дзясяткаў тон, не перашкодзіла ўзняцца на жніўны п’едэстал. Пасля абеду ў аўторак, 28 ліпеня, у тандэма Грабоўскі-Ермаковіч была тысяча! Павіншаваць камбайнераў з выдатным вынікам прама ў поле прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў і КСУП “Гудагай”, лідары прафсаюза аграрыяў і гаспадаркі. Песні хлебаробам падарылі артысты раённай культуры. Лепшым камбайнерам песні ад раённых артыстаў – Намалочаная вамі тысяча тон збожжа – адзін з першых значных вынікаў сёлетняй уборачнай кампаніі , – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін.  – Жадаю вам здароўя і без страт і паломак дайсці да фініша жніва. Першых тысячнікаў жніва віншуе старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін Ігар Яраслававіч таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сярод 7 камбайнерскіх экіпажаў, якія на сёння пераадолелі рубеж у 500 тон, 5 – гудагайскія. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, віншуючы хлебаробаў з перамогай у жніўным спаборніцтве, пажадаў ім намалаціць 2 тысячы тон збожжа. Цёплыя словы камбайнерам адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі, якія з грашовымі прэміямі, падарункамі, кветкамі і дыпломамі прыехалі павіншаваць камбайнераў. Хлебаробы прымаюць віншаванні ад раённага Савета дэпутатаў Дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі Па ўмовах жніўнага спаборніцтва галоўны аграном гаспадаркі, у якой камбайнеры першымі ў раёне намалацілі тысячу тон зерня, таксама становіцца пераможцам жніва – падарунак і дыплом атрымаў Андрэй Ненартовіч. Старшыня раённага савета дэпутатаў Ірына Тальчук і галоўны аграном КСУП “Гудагай” Андрэй Ненартовіч Без падарунка не застаўся і галоўны тэхнолаг гудагайскіх ніў Андрэй Ненартовіч Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам! Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.