28.10.2025
Пра праект Мальскай бібліятэкі і СШ №1 «80 мірных гадоў! Беларусь памятае» расказалі на міжнародным кангрэсе
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў ХІІ Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры». Яго ўдзельнікам стала і дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі Наталля Ачарэтава.
– Сёлетні кангрэс прысвяцілі 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым накірунку мы шмат працуем, але на канферэнцыі вырашылі прадставіць сумесны праект Мальскай бібліятэкі і сярэдняй школы №1 «80 мірных гадоў! Беларусь памятае» . Такі выбар атрымаўся ўдалым: я адзіная, хто расказаў пра дзейнасць вясковай бібліятэкі, – падзялілася Наталля Уладзіміраўна . – Калегі згадзіліся, што працаваць у горадзе, дзе больш чытачоў, прасцей. І яны высока ацанілі работу нашага бібліятэкара Анжэлы Янкоўскай , якая імкнецца не проста захоўваць моманты гісторыі, але і выхоўвае патрыятызм сярод моладзі.
– Упершыню трапіла на канферэнцыю такога маштабу – за прапанову паўдзельнічаць у ёй удзячна абласной бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага. Было цікава даведацца пра работу ў патрыятычна-выхаваўчым накірунку ад калег з Презідэнцкай і Нацыянальнай бібліятэк, а таксама з Расіі і Узбекістану, – дадала яна . – Цяпер заўсёды будзем удзельнічаць у гэтым кангрэсе: нават калі не выступаць, то паслухаць іншых вельмі карысна. Падобныя сустрэчы даюць магчымасць падзяліцца вопытам і ведамі, знайсці новыя ідэі, падглядзець унікальныя распрацоўкі бібліятэк розных краін.
Текст: Светлана Фёдорова