Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
06.01.2021

Рыгор Долгі падводіць вынікі зыходзячай пяцігодкі

Рыгор Долгі, дырэктар Астравецкага доследнага лясгаса: – У 2016 годзе ў складзе астравецкай дэлегацыі мне пашчасціла прадстаўляць раён на V Усебеларускім народным сходзе. Адметна, што дэлегатамі на рэспубліканскі форум сталі як кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, так і працаўнікі вёскі, студэнты, пенсіянеры, актывісты грамадскіх аб’яднанняў – больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй краіны. Гэта быў вельмі прадукцыйны агульнанацыянальны дыялог, галоўным вынікам якога стаў дабрабыт людзей. За гэтыя 5 гадоў шмат станоўчых змяненняў адбылося і ў лесагаспадарчай галіне. Яскравы прыклад: 6 буйных заводаў па выпуску пелет запрацавалі сёлета ў краіне. У лепшы бок штогод мяняецца і лясная гаспадарка Астравеччыны. Так, напярэдадні прафесійнага свята наша ўстанова атрымала статус доследнай, лясгас занесенены на раённую Дошку гонару. Сярод лясгасаў Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання па выніках абласнога спаборніцтва па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і ў мінулыя гады і ў першым паўгоддзі 2020-га Астравецкі доследны лясгас займаў першыя месцы. За апошнія 5 гадоў мы набылі новыя лініі лесапілавання і сарціроўкі драўніны, з’явіліся новыя адміністрацыйныя будынкі ў лясгаса і Гервяцкага лясніцтва – былыя плануецца адвесці пад службовае жыллё, аўтапарк прырос больш 10 – адзінкамі тэхнікі для нарыхтоўкі і транспарціроўкі драўніны і падвозу людзей… І гэта далёка не ўвесь пералік дасягенняў. Прыйсці з такімі вынікамі ў 2021 год мы змаглі дзякуючы планамернай рабоце, адказнасці працаўнікоў. Толькі работа ў камандзе можа даць станоўчыя вынікі. Варта памятаць, што дабрабыт кожнага залежыць ад таго, якія планы развіцця будуць намечаны на VI Усебеларускім народным сходзе і як да іх выканання будуць ставіцца людзі, як кожны з нас спрацуе на сваім месцы. Каб людзі добра працавалі, трэба стварыць для гэтага ўмовы. Мы клапоцімся пра сваіх работнікаў: наш калектыўны дагавор прызнаны лепшым у вобласці, цесна супрацоўнічаем са школьнымілясніцтвамі і шмат маладых людзей выбірае працу ў лясной гаспадарцы. Лічу, што на рэспубліканскім форуме дэлегаты павінны выпрацаваць універсальны план, для дасягнення асноўнай мэты – дабрабыту людзей. Алена ЮРКОЙЦЬ Текст:  Администратор сайта