Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29.10.2025

У бібліятэках вучылі дзяцей выконваць правілы бяспекі

  Захаваць здароўе і жыццё дзяцей – адна з галоўных задач дарослых. Менавіта таму так важна з маленства вучыць падрастаючае пакаленне асноўным правілам бяспекі. Свой унёсак у гэтую важную справу зрабілі і бібліятэкі Астравеччыны, якія далучыліся да акцыі  «За бяспеку разам» .   «Каб не было бяды» Урок пад такой назвай для юных чытачоў зладзіла Міхалішкаўская бібліятэка. Дзеці ўзгадалі правілы паводзін у школе, дома, на вуліцы, у лесе і ля вадаёмаў. Яны абмеркавалі, наколькі небяспечнымі могуць быць гульні з агнём, а таксама чаму нельга бавіць час на будаўнічых пляцоўках і пясчаных кар’ерах. Таксама паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных служб і адпрацавалі, як правільна выклікаць выратавальнікаў. Асабліва зацікавіла дзяцей знаёмства з вогнетушыцелем.   «Правілы бяспекі ведай і заўсёды іх выконвай!» У такое незвычайнае падарожжа запрасіла Мальская бібліятэка-клуб выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада. Малышам расказалі, чаму здараюцца пажары і як іх можна ліквідаваць, пакуль полымя невялікае. З дапамогай гульняў дзецям паказалі, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём. Завяршылася мерапрыемства аглядам кніг на тэму бяспекі.