Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17.08.2026

Уражаннямі ад кнігі “Праз гады і газетныя старонкі” дзеліцца Марыя Леановіч

  Паміж летнімі справамі закон­чыла чытаць другую частку кнігі Ніны Рыбік «Праз гады і газетныя старонкі». Гэта кніга –шэдэўр, на мой погляд.  Не магу маўчаць. Работа проста пала­ніла. Чытала ўпарта. І баялася за свой старэчы зрок, але «охота хуже неволи». Таму гартала старонку за старонкай. Вярталася, перачытвала, разглядала фотаздымкі і, безумоўна, ручкай выдзяляла галоўнае і самае смачнае. Радасць акрыляла, а ўражаннні перапаўнялі.  Сказаць сто і больш станоўчых слоў у адрас кнігі – значыць, проста прамаўчаць. Таму чытайце яе! Не памылюся, калі адзначу, што абедзь­ве часткі кнігі Ніны Рыбік «Праз гады і газетныя старонкі» – гэта ў пэў­ным сэнсе энцыклапедыя Астравеччыны з 1941 года. Дзякуй, Ніна Аляксееўна, за прыем­на праведзены час падчас чытання кнігі, вамі народжанай. Дзякуй за мілагучную эмацыянальную беларускую мову і васільковыя словы.  Марыя ЛЕАНОВІЧ, г. Астравец.