Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25.05.2026

Віншаванні з юбілеем прымала Тарэса Мароз

  З віншаванняў і кветак пачаўся 25 мая працоўны дзень загадчыка гаспадаркі Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Тарэсы Мароз – і нагода таму яе юбілей.   Актывістцы раённага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі, канцэртмайстру народнага ансамбля народнай песні «Рэха Астраўца» і проста няўрымслівай і цудоўнай Тарэсе Мацвееўне споўнілася 70 гадоў. Тыя, хто яе добра ведае, адмаўляюцца верыць гэтаму факту. А яна, поўная моцы і задору, і ў дзень нараджэння ў першую чаргу клапоціцца пра рабочыя моманты. – Толькі ўбачыліся з ёй з раніцы, як адразу пачуў справаздачу: тое зроблена, там плануецца… Гавару: супакойцеся, хоць сёння адпачніце, – расказаў дырэктар школы мастацтваў Дмітрый Самсон .   Сюпрызам для Тарэсы Мароз у гэты дзень сталі віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Баяровіч, а таксама загадчыка сектара культуры Ангеліны Навасельскай і галоўнага спецыяліста Кацярыны Чарнушэвіч. – 70 гадоў – гэта не проста дата, а цэлая эпоха, дзе вы сваімі мудрасцю, настаўніцтвам і кіраўніцтвам дапамагалі і дапамагаеце ствараць утульнасць. Жадаю моцнага здароўя, каб родныя і блізкія радавалі вас поспехамі, а вы працягвалі і далей дырыжыраваць нашай гаспадаркай, – звярнулася да юбіляршы Вольга Віктараўна і ўручыла ёй Ганаровую грамату Астравецкага райвыканкама .   Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама атрымала імянінніца ад Ангеліны Навасельскай. Цёплыя словы, пажаданні, кветкі – усё было ў гонар актыўнай, творчай і яркай Тарэсы Мацвееўны, аптымізмам і энергіяй якой можна толькі захапляцца. Текст: Светлана Фёдорова Фото: Светлана Фёдорова