Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27.05.2026

Вучні і педагог Альхоўскай СШ засвяціліся на рэспубліканскім конкурсе “Супер Лібера”

    Вучні Альхоўскай школы пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Уладзіміра Батуры з’яўляюцца заўсёднікамі шматлікіх спартыўных конкурсаў, акцый і марафонаў, які ладзіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Нагадаю, некалькі месяцаў назад Мацвей Масевіч і Сямён Вайткевіч   увайшлі   ў лік рэспубліканскага праекта “Дацягніся да мары”. У валейбольным спаборніцтве “Супер Лібера” ўдзельнічала 9 альхоўскіх школьнікаў і іх педагог. Для гэтага трэба было запісаць на відэа выкананне пачарговых перадач мяча зверху і знізу за 1 хвіліну і выкласці яго ў сваім акаўнце ў “Інстаграм”. Пераможцаў арганізатары вызначалі па максімальнай колькасці перадач у кожнай з 5 узроставых катэгорый. Пры роўнай колькасці паказчыкаў перавагу аддавалі таму ўдзельніку, які раней апублікаваў пост. У топ-10 шчасліўчыкаў (35-65 гадоў) трапіў Уладзімір Батура са 153 перадачамі. – Шкада, што мае вучні не сталі прызёрамі і пераможцамі, але яны ўсё для гэтага зрабілі. Да апошняга некаторыя ўваходзілі ў першую пяцёрку лідараў. Хачу адзначыць Дзмітрыя Вялікага (150 перадач), Дар’ю Балюцкас (170) і Маргарыту Кавалеўскую (173), якая паказала ідэнтычны пераможцу конкурса вынік, – падзяліўся Уладзімір Леанідавіч . – Лепшым удзельнікам на апошнім званку ўручылі дыпломы за ўдзел, а я атрымаў яшчэ і каштоўны падарунак ад Прэзідэнцкага клуба. Веру, што наперадзе ў вучняў нашай школы яшчэ не адна перамога. Фота з архіва Альхоўскай СШ.