Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13.10.2025

Хто ў саўгасе “Падольскі” ўбірае кукурузу

  Значная доля ў аб’ёме травяністых кармоў належыць кукурузе. Яе ўборкай актыўна зай­маюцца ўсе гаспадаркі раёна. І хоць па тэмпах «каралеўскае жніво» сёлета ў параўнанні з мінулым годам запозненае, тым не менш у нарыхтоўцы сіласу аграрыі дэманструюць небывалыя хуткасць, спрыт і зладжанасць. У гэтым упэўнілася, пабываўшы ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».  Два КВК заспелі ў кукурузным полі за вёскай Варзяны.  Аляксандр Шостак на гэтым кормаўбо­рач­­ным комплексе айчыннай вытвор­часці працуе другі год – і не можа нарадавацца.  «Да гэтага ў мяне быў старэнькі «Ягуар». Тэхніка ламалася, з запчасткамі было складана – а гэта вымушаны прастой. Таму, калі перасеў на новы КВК, адразу адчуў розніцу, – прызнаецца механізатар. – За дзень у сярэднім кукурузу ўбіраю на 15-ці гектарах.» Зазначу, што механізатар не толькі адметны корма­нарыхтоўшчык, але і сейбіт. Ён не раз трапляў у лік пера­можцаў працоўнага спаборніцтва прафсаюза ра­бот­нікаў АПК. У гэтым конкурсе, праўда, у намінацыі «ўнясенне мінеральных угнаенняў» некалькі гадоў назад лепшым прызналі Генадзя Слепіку.  «Да гэтага «хадзіў» з плугамі, – патлумачыў корманарыхтоўшчык. – Цяпер вось на кукурузе. За дзень набіваю каля 500 тон масы, але гэта ў сярэднім, таму што ўчастак участку – розніца.» З полі да траншэі здробненую кукурузу адвозіла некалькі адзінак тэхнікі. Рабіць гэта «саўгасаўцам» дапамагаюць вадзіцелі з іншых прадпрыемстваў і прыватнікі.  У ЛІЧБАХ: 52%  – кукурузы зжата.   315 ц/га  – яе ўраджайнасць.    25 470 т  – валавы збор.  * на раніцу 13 кастрычніка Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич