27.01.2022
З якімі змяненнямі згодны і навошта нам рэферэндум
Збор прапаноў па змяненнях і дапаўненнях у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь скончыўся, аднак яго абмеркаванне працягваецца.
Так, сваё бачанне неабходнасці ўнясення тых ці іншых паправак у Асноўны Закон краіны выказалі прадстаўнікі спартыўнай сферы раёна.
Разам з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Бычко і прадстаўнікамі сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі яны абмеркавалі, навошта мяняць Канстытуцыю, як яна дзейнічае ў розных краінах і чым адрозніваецца. З аглядкай на падзеі лета 2020-га высвятлялі, ці правільна мы разумеем паняцце закону.
Не абмінулі і рэферэндум: успомнілі, калі ён праводзіўся ў Беларусі і якія пытанні на ім разглядаліся.
АДНЫМ СКАЗАМ
– Ва ўсім свеце Канстытуцыя абавязкова да выканання.
– Змянення Канстытуцыі патрабуе час.
– У Беларусі тройчы праводзіўся рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.
#референдум #конституция
Текст: Ольга Хотянович Фото: Ольга Хотянович