26.10.2020
Жанчыны Астравеччыны пасадзілі алею на праспекце Энергетыкаў
Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» у межах акцыі «За Беларусь» актывісткі гэтага грамадскага аб’яднання заклалі ў Астраўцы на праспекце Энергетыкаў бярозавую алею.
– У нашай краіне акцыя распачалася ў Дзень маці. Кожны раён далучыўся ці яшчэ далучыцца да гэтай добрай справы, – расказала лідар жаночага руху на Астравеччыне Наталля Баніцэвіч. – Жанчыны нашага краю – за мірнае спакойнае жыццё ў Беларусі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, таму сёння, 26 кастрычніка, мы высадзілі 26 бярозак – мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна.
У падрыхтаваныя камунальнікамі лункі жанчыны апускалі саджанцы і прыкопвалі іх зямлёй. Каб дрэўца прыжылося і яго не зламаў вецер, побач з кожнай бярозай актывісткі ставілі драўляныя апоры.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук заўсёды адгукаецца на ініцыятывы беларускага саюза жанчын і ўдзельнічае ва ўсіх акцыях.
– Праз некалькі гадоў бярозы закрасуюць і ўпрыгожаць праспект, – лічыць Ірына Эдуардаўна. – Пасадка дрэў і добраўпарадкаванне горада і іншых населеных пунктаў сталі добрай традыцыяй нашага краю.
Алена ЮРКОЙЦЬ Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Администратор сайта
Фото: Алена Юркойць