Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
01.09.2026

Жыхарку Астравеччыны Станіславу Андрушкевіч з 95-годдзем павіншавалі прадстаўнікі сацслужбы і грамадскіх аб’яднанняў

  З блізкімі людзьмі 95-гадовы юбілей сустрэла жыхарка Астравеччыны Станіслава Андрушкевіч.   Мудрая народная прыказка “Жыццё пражыць – не поле перайсці” адлюстроўвае жыццёвы шлях жанчыны, у якім было месца працы, каханню і мацярынскаму шчасцю. Хоць некаторыя дэталі і даты сцёрліся з памяці гераіні, але да гэтага часу яна пранесла ўспаміны пра бацькоўскую сям’ю, мужа, работу ў калгасе. – Я з вялікай сям’і: нас было дзевяць дзяцей. А з мужам трох нарадзілі: дваіх сыноў і дачушку. Чалавек мой быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, Ленінград вызваляў. Дваццаць гадоў прайшло, яго не стала, – юбілярша прыпыняецца. – Усё жыццё ў калгасе “Шлях Леніна” працавала, была нават звенняводам. За тое, што добра спраўлялася, мяне і ў Маскву адпраўлялі, і на экскурсію па былых рэспубліках Савецкага Саюза – пабывала ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. Цяжка было, але хто не лайдачыў, той быў у пашане.   Пакуль дазвалялі здароўе і сілы, Станіслава Францаўна жыла ў Лазоўцы, а потым пераехала да дачкі Ядвігі ў Астравец. На жаль, жанчына занемагла – і маці да сябе ўзяў сын Рыгор. Па ўсім бачна, што за матуляй тут добра глядзяць. Павіншаваць блізкага і роднага чалавека з прыгожай юбілейнай датай з Масквы прыехаў сын Уладзімір (мужчына нарадзіўся у адзін дзень з маці!) з жонкай Таццянай. Не забылі пра доўгажыхарку і ветэрана сельскай гаспадаркі і ў раёне. Кветкі, падарункі, віншаванні і пажаданні даўгалецця Станіславе Францаўне адрасавалі загадчык аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віялета Броўка, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч і адказны сакратар раённага савета ветэранаў Галіна Клепец. Текст: Алёна Ганулич Фото: Алёна Ганулич