Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
03.12.2025

Аграрыі рыхтуюць да зімы мехдвары і тэхніку

  Сельскагаспадарчыя арганізацыі Гродзеншчыны амаль завяршылі ўборачную кампанію. Хутка аграрыяў чакаюць некалькі месяцаў зацішша, але клопату будзе хапаць і ў гэты час. Падрыхтаваць тэхніку да працяглага захоўвання, упарадкаваць комплексы і фермы, навесці чысціню на тэрыторыі – задач нямала, а таму выконваць іх у рэгіёне пачалі загадзя.  Як адбываецца гэты працэс і на што звяртаецца асаблівая ўвага, расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.  Сельскагаспадарчыя рабо­ты ў рэгіёне выкананы амаль поў­нас­цю. Тэхніка, якая ўжо не выка­рыстоў­ваецца, павінна адправіц­ца на працяглае захоўванне да той пары, пакуль зноў не будзе выведзена ў поле. Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, пастаноўка тэхнікі на захоўванне – гэта адзін з элементаў работы інжынернай службы на працягу ўсяго года.   – Тэхніка зноў сваё адпрацавала, цяпер яе трэба паставіць на працяглае захоўванне ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі. Перад гэтым яе неабходна пачысціць, падфарбаваць, закансерваваць. Затым перавезці ў спецыяльныя зоны захоўвання спраўную тэхніку, а таксама тэхніку, якую неабходна будзе адрамантаваць згодна з графікам рамонта,  – расказаў начальнік упраўлення механізацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Іван Пятліцкі.   Усяго ў аграрным сектары Гро­дзенскай вобласці маецца больш за 10,4 тысячы транспартных адзінак. На працяглае захоўванне ўжо выстаўлена амаль 8,6 тысячы адзінак, або 83 працэнты невыкарыстоўваемай тэхнікі.  Выстаўленую на захоўванне тэхніку правяраюць спецыяльныя камісіі: як раённыя, так і абласныя. Так, у склад камісіі ад раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ўваходзяць галоўны інжынер і галоўныя дзяржаўныя інспектары.  Акрамя гэтага, ужо не першы год у вобласці арганізаваны мабільныя групы, якія аб’язджаюць усе раёны і даследуюць тэхніку ў кожнай гаспадарцы. У гэтым годзе тры мабільныя групы абласнога ўзроўня працавалі з 24 кастрычніка па 11 лістапада.    – Перыяд маніторынга падбіраецца такім чынам, каб большасць сельскагаспадарчых работ ужо была праведзена і тэхніка актыўна выстаўлялася на працяглае захоўванне. Разам з гэтым нашы камісіі звяртаюць увагу на навядзенне парадку на тэрыторыі сельскагаспадарчых арганізацый. Пры выяўленні парушэнняў спецыялісты выстаўляюць тэрмін для іх выпраўлення, –  расказвае Іван Пятліцкі.  Варта дадаць, што абследаванне тэрыторый гаспадарак і мехдвароў вядзецца спецыялістамі камітэта і ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў на пряцягу ўсяго года і не залежыць ад перыяду выстаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне.  Гродненская правда