26.05.2021
БЧ прадаўжае аднаўляць пасажырскія перавозкі з Расіяй
Беларуская чыгунка прадаўжае аднаўляць пасажырскія перавозкі з Расіяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Назначана курсіраванне групы бесперасадачных вагонаў Гродна - Масква - Гродна адпраўленнем з 11 чэрвеня з Гродна (у саставе паяздоў нумар 688 Гродна - Мінск і нумар 4 Брэст - Масква) і з 12 чэрвеня з Масквы (у саставе паяздоў нумар 3 Масква - Брэст і нумар 687 Мінск - Гродна). Перыядычнасць курсіравання - праз дзень: па няцотных чыслах з Гродна, цотных - з Масквы. У склад групы ўваходзяць плацкартны і купэйны вагоны.
"Названыя вагоны будуць курсіраваць да канца чэрвеня. Па выніках гэтых перавозак аб далейшым курсіраванні вагонаў Гродна - Масква - Гродна паведамім дадаткова", - адзначылі ў БЧ.
Праезд на гэтых паяздах прадугледжаны толькі для грамадзян Беларусі і Расіі. Пасажыры, якія выязджаюць за мяжу чыгуначным транспартам, абавязаны мець медыцынскія дакументы, якія пацвярджаюць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананы не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння граніцы, і захоўваць масачны рэжым на вакзалах і ў поездзе.
Актуальную інфармацыю аб графіку руху гэтых паяздоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце БЧ, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і па тэлефоне кантакт-цэнтра 105, а для пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, па тэлефоне +375 222 39 25 47.
Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх паяздоў у міжнародных перавозках.-0-
НАВIНЫ БЕЛАРУСI