Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
26.02.2024

Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі прысвечаны фестываль "Медыясфера-2024" у Гродне

Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "Медыясфера-2024" пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ. Фестываль, арганізатарам якога выступае ўніверсітэт, праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. "Мэта нашага фестывалю - пошук і аб'яднанне людзей, якія творча думаюць, робяць першыя крокі ў фатаграфіі, друку, кіно- і відэамастацтве, праяўляюць інтарэс да развіцця новых медыя, - расказала загадчыца кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацый і турызму ГрДУ Іна Мінчук. - Дэвіз фестывалю - "Медыясфера - прастора новых ідэй!". Фестываль праводзіцца ў Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Галоўныя тэмы фестывальных работ удзельнікаў - "Беларусь: год якасці - год майстэрства і творчасці" і "Подзвіг мы ваш не забудзем і не дапусцім бяды!". Конкурс аб'яўлены ў пяці намінацыях: сярод друкаваных, электронных СМІ, на лепшыя фота-, інтэрнэт- і камунікацыйныя праекты. Як расказала Іна Мінчук, у час фестывалю журналісты абласных і рэспубліканскіх СМІ правядуць для моладзі майстар-класы. Пашыраецца і геаграфія "Медыясферы". У гэтым годзе чакаюць удзельнікаў не толькі з усіх рэгіёнаў нашай краіны, але і з Расіі. Аб'яўлены збор заявак, і першыя паступаюць ужо, адзначыла субяседніца. "За гады існавання ў нас склаўся пул пастаянных партнёраў, - дадала Іна Мінчук. - Гэта БДУ, Віцебскі, Брэсцкі ўніверсітэты, гродзенская гімназія нумар 10, Ваўкавыская гімназія нумар 2, Радунская СШ Воранаўскага раёна і многія іншыя. Штогод творчыя юнакі і дзяўчаты з гэтых устаноў адукацыі актыўна ўдзельнічаюць у конкурсе і дасягаюць высокіх вынікаў". У мінулым годзе на "Медыясферу" паступіла больш за трыста заявак ад маладых людзей, якія мараць звязаць сваё жыццё з журналістыкай.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi