06.01.2023
Кіраўнікі дзяржорганаў у студзені правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах
Устаноўлены графік прыёму грамадзян у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, на студзень 2023 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Прыём 18 студзеня правядуць міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі (у адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна) і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук (у Лельчыцкім райвыканкаме). 27 студзеня ў Рагачоўскім райвыканкаме грамадзян прыме міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi