Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
06.10.2020

"Краснасельскбудматэрыялы" будзе выкарыстоўваць RDF-паліва

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" будзе выкарыстоўваць RDF-паліва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды па выніках рабочай паездкі міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка ў Гродзенскую вобласць. Асноўнай мэтай візіту міністра на прадпрыемства было азнаямленне з ходам падрыхтоўкі да выкарыстання RDF-паліва. Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства сустрэўся з кіраўніцтвам ААТ і пабываў на будуемай лініі для прымянення гэтага віду паліва пры вытворчасці клінкеру. "Тэхналогія гэта не новая, ва ўсім свеце яна працуе ўжо. Мы, на жаль, пакуль ніяк не можам пачаць канкрэтныя дзеянні па выкарыстанні адходаў, ператварэнні іх у цеплавую энергію на цэментных заводах. Наведаўшы сёння цэментны завод і даведаўшыся пра тое, як ідзе падрыхтоўка да ўвядзення гэтай тэхналогіі, я пераканаўся, што першыя захады зроблены правільна, многае ўжо дасягнута. На заводзе практычна створана тэхналагічная лінія па выкарыстанні адходаў як крыніцы цеплавой энергіі. На гэты момант трэба вырашаць пытанне вытворчасці паліва. Думаю, у бліжэйшы час мы гэта зробім", - адзначыў Андрэй Худык. RDF (refuse derived fuel) - паліва з адходаў, якія засталіся пасля іх сартавання, без арганікі, шкла, пластыку, металу, паперы. Беларусь, арыентуючыся на сусветную практыку, вырашыла ствараць магутнасці па вытворчасці RDF-паліва, перш за ўсё для прымянення ў цэментнай прамысловасці. Па каларыйнасці яно ўступае прыроднаму газу і каменнаму вугалю, аднак пераўзыходзіць торфабрыкеты.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI