Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
03.08.2023

Лялечныя спектаклі, дэфіле і сувеніры. У Гродне пройдзе фестываль рэгіянальнага фальклору

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крынiцы" адбудзецца 5 жніўня ў Гродне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. Маштабнае фальклорнае свята пройдзе ў цэнтры горада, у старадаўнім парку імя Жылібера, у дні спаборніцтваў ІІ Гульняў краін СНД і стане яшчэ адным месцам прыцяжэння для шматлікіх гасцей і турыстаў. Наведвальнікаў парку ў гэты дзень чакаюць разнастайныя атракцыі на трох пляцоўках. На галоўнай сцэне шоу пачнецца з дэфіле ў рэпліках народных касцюмаў "Народнае - сэрцу роднае". У конкурснай праграме выступяць дарослыя і дзіцячыя аматарскія калектывы, салісты, ансамблі пеўчага, музычнага, танцавальнага фальклорнага мастацтва. У зоне адпачынку каля ракі Гараднічанкі размесціцца пляцоўка "Па творчых сцяжынках Панямоння". Тут гледачоў таксама чакаюць канцэрты і майстар-клас па бытавых народных танцах, выстаўка-продаж вырабаў народных майстроў, брэндавых сувеніраў з майстар-класам па традыцыйных рамёствах. Будуць працаваць фотазоны, арт-пляцоўка "Фарбы лета", фотавыстава "Жыве ў святах душа народа". Для дзяцей падрыхтавалі спектаклі на адкрытым паветры аматарскія лялечныя тэатры з Гродна і Ліды. Яны пройдуць на пляцоўцы каля абласнога тэатра лялек.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi