Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22.09.2020

Новыя рэктары з'явяцца ў трох медыцынскіх ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох медыцынскіх ВНУ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзгоднены Сяргей Рубніковіч, які да гэтага часу працаваў загадчыкам кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзгоднены Ігар Стома, які раней працаваў дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Алены Кратковай рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да гэтага яна займала пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI