Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
01.09.2020

Сяўба азімых збожжавых пачалася ў Беларусі

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны на 7,15 тыс. га плошчаў, што складае 0,49 працэнта ад плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 31 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,07 млн га плошчаў, што складае 94,4 працэнта запланаванай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 98,8 працэнта плошчаў ад плана (318,7 тыс. га), у Брэсцкай - 98,9 працэнта (336,1 тыс. га), Мінскай - 98,6 працэнта (482,7 тыс. га), Гомельскай - 97,4 працэнта (332,6 тыс. га), Магілёўскай - 86,8 працэнта (288,4 тыс. га), Віцебскай - 84,9 працэнта (311,4 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі ўбрана 16,3 працэнта і 25,7 працэнта плошчаў адпаведна. Усяго па краіне намалочана 7,697 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш як 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - больш за 1,3 млн т, больш за 900 тыс. т - у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Лён выцераблены на 46,4 тыс. га (96,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 21,8 тыс. га (46,9 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 3,74 тыс. га, нарыхтавана 12,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,1 ц/га. Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 780,5 тыс. т сена (77,3 працэнта ад плана), 12,899 млн т сенажу (102,4 працэнта) і 1,617 млн т сіласу (8,44 працэнта). Убрана 7,53 працэнта плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 47 працэнтаў ад плана.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI