Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
03.06.2020

Заахвочванні спецфонду Прэзідэнта атрымалі 17 новых талентаў Гродзенскай вобласці

Заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі атрымалі 100 чалавек, у тым ліку 17 навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Гродзенскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. Адразу 4 заахвочванні на рахунку прадстаўнікоў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў, па 3 атрымалі вучні Астравецкай і Гальшанскай школ мастацтваў Ашмянскага раёна. Дарэчы, для Астравецкай школы гэтыя 3 заахвочванні - першыя з моманту заснавання фонду. Адзначана таленавітая моладзь з Гродзенскага, Слонімскага, Смаргонскага і Мастоўскага раёнаў. "Усяго з моманту заснавання фонду заахвочванні атрымалі больш за 600 прадстаўнікоў рэгіёна. Штогод іх колькасць расце. Гэта стала магчыма дзякуючы сістэмнай рабоце ў гэтай сферы ў рэгіёне, у тым ліку дзякуючы падтрымцы па набыцці і рамонце музычных інструментаў для ўстаноў адукацыі сферы культуры. Толькі ў 2019 годзе набыта 228 інструментаў на суму Br214 тыс. Яшчэ больш за Br90 тыс. было накіравана на рамонт 359 інструментаў", - расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. Акрамя таго, па даручэнні кіраўніка дзяржавы за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пачынаючы з 2019 года ў навучальныя ўстановы сферы культуры рэгіёна перададзена 88 піяніна. Як паведамлялася, 28 мая кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, якім прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2020 годзе ў памеры Br710 тыс. з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта. Распараджэннем зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду, у адпаведнасці з якім больш за Br58 тыс. накіравана на падтрымку 100 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 5 калектываў мастацкай творчасці. Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага, цыркавога, выяўленчага і іншых відаў мастацтва.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI