Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
28.03.2023

Жаночыя партрэты пэндзля Юдаля Пэна прадставіў Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі

28 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава работ Юдаля Пэна "Прыгожае адлюстраванне. Жаночы партрэт канца ХІХ - пачатку ХХ стст." Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове. "Юдаль Пэн стварыў вялікую галерэю партрэтаў, у якіх адлюстраваў свой ідэал жаночай прыгажосці. Сярод мадэлей мастака ёсць жанчыны розных узростаў і рознай сацыяльнай прыналежнасці. Але ў асноўным у яго партрэтах - лёгкія вобразы маладых прыгажунь. Мы прапануем азнаёміцца з выставай работ мастака, прывезеных з фондаў Мастацкага музея Віцебска", - расказалі ў музеі. На выставе таксама прадстаўлены прыклады гарадскога пейзажу і жанравага жывапісу, якія паказваюць штодзённае і рэлігійнае жыццё яўрэйскай супольнасці. Выстава будзе даступна для ўсіх аматараў жывапісу да 28 мая. Тэматычная экскурсія па выставе пройдзе 16 красавіка ў 12 гадзін.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi