Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17.02.2020

Беларускія аграрыі гатовы да веснавой сяўбы - Хацько

Беларускія аграрыі гатовы да веснавой сяўбы. Аб гэтым у праграме "Контуры" на АНТ паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, інфармуе БЕЛТА. "Цяпер ідзе нядрэнная перазімоўка, мы рыхтуемся да вясны, - адзначыў кіраўнік Мінсельгасхарча. - Дзе неабходна, мы правялі папераджальныя меры па назапашанні вільгаці, ідзе назапашанне мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы (таму што, магчыма, з улікам такога цёплага надвор'я пойдзе ранняе развіццё пустазелля і яго апрацовак давядзецца праводзіць некалькі". Магчыма, не выключае Анатоль Хацько, вучоныя яшчэ дадуць аграрыям нейкія рэкамендацыі па правядзенні веснавых палявых работ з улікам анамальна цёплай зімы. "Іх чакаем. Але ў цэлым мы ўжо гатовы да таго, каб пачаць веснавую сяўбу", - сказаў міністр. Навіны Беларусі (БЕЛТА)