Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
07.02.2022

Лукашэнка аб сумесных з Расіяй дзеяннях: мы нарысавалі чырвоныя лініі, наступіў - атрымаеш

 7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія, абараняючы свае дзяржаўныя інтарэсы, абрысавалі чырвоныя лініі, за якія недапушчальна пераступаць іншым краінам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Цяпер дэбаты ідуць у вас, у нас: "Ах, вайна, вайна! Украіна будзе ваяваць". Не Украіна, а амерыканцы іх штурхаюць на вайну", - адзначыў у час размовы кіраўнік дзяржавы. "Што нам рабіць? Як нам у гэтай сітуацыі сябе паводзіць правільна?" - пацікавіўся журналіст. "Вельмі правільна ўсё зроблена Прэзідэнтам Расіі, я гэта падтрымліваю. Мы нарысавалі чырвоныя лініі. Наступіў на чырвоную лінію - атрымлівай!" - адказаў беларускі лідар. "Атрымлівай што? Ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны?" - удакладніў Уладзімір Салаўёў. "І не толькі. Усё, што толькі ёсць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. БЕЛТА