Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
15.03.2023

Лукашэнка: абноўленая Канстытуцыя стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян краіны з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Дарагія суайчыннікі! Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі. У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады. "У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога фундаменту беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі, - перакананы Прэзідэнт. - Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай!" Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Канстытуцыі Дарагія суайчыннікі! Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі. У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць. Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства. Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады. У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога фундаменту беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі. Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 сакавіка 2023 года.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi