Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28.11.2023

Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны. У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу). Прапанову аб'явіць наступны год Годам якасці Прэзідэнт выказаў у верасні ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Пры наведванні кіраўніком дзяржавы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна размова ішла ў тым ліку аб рамонце вулічна-дарожнай сеткі. Як далажыў Прэзідэнту міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, планы ў гэтым напрамку па краіне не проста выконваюцца, а перавыконваюцца. "Добра, што ты перавыканаў, але запомні: за якасць будзеш адказваць. Нельга рабіць дрэнна, таму што гэта вельмі дорага. Гэта не для нас. Таму квадратныя метры добра, але якасць - найважнейшае пытанне. Трэба нам будучы год аб'яўляць Годам якасці. Усё ў нас добра: і аб'ёмы робім, і попыт на Беларусь каласальны (мы не паспяваем забяспечыць попыт Расіі), але ў нас яшчэ ёсць праблемы з якасцю. Таму якасць і яшчэ раз якасць. І за гэта адказваць трэба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Гэта тэма атрымала працяг у час наведвання Аляксандрам Лукашэнкам ВА "Крышталь", дзе адзін з работнікаў прапанаваў заснаваць у Беларусі адзіны дзяржаўны знак якасці. Кіраўнік дзяржавы ідэю адобрыў. "Будучы год мы аб'явім Годам якасці. Я аб гэтым ужо гаварыў. Вырабляем шмат. І якаснай, нядрэннай прадукцыі. Але трэба лепш. Для таго каб канкурыраваць. Таму што ў нас адкрытая эканоміка. Нам трэба якасць узнімаць вышэй, каб канкурыраваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў узяць за аснову сучаснага беларускага савецкі знак якасці, які знешне яму падабаецца. Ён даў адпаведнае даручэнне ўраду.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi