Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24.10.2025

Лукашэнка пра падзеж жывёлы: нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць

  24 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Работу ў жывёлагадоўлі нельга ператвараць у крымінальную дзейнасць, а за памылкі павінна быць самае строгае персанальнае спагнанне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Віцебску, дзе адна з асноўных тэм - сітуацыя ў краіне з падзяжом буйной рагатай жывёлы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Самае галоўнае - нельга работу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць. За памылкі павінна быць самае строгае персанальнае спагнанне. Пакуль, як бы мяне ні спрабавалі пераканаць у адваротным, бачу, што негатыўную тэндэнцыю вы не пераламалі. Галоўнае, у вас няма элементарнага - дысцыпліны, - падкрэсліў беларускі лідар. /Будзе дапоўнена.