Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13.07.2026

Лукашэнка: райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі

  Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Самае важнае, гэта датычыцца краіны ў цэлым, каб гэта былі апорныя пункты для нашых заводаў, - сказаў Прэзідэнт. - У нас будзе 115-120 такіх апорных цэнтраў, дзе будуць аказвацца паслугі і самімі заводамі". Ён адзначыў, што ўсё павінна быць па аналогіі з тым, як абслугоўваюць айчынную тэхніку ў мультыбрэндавых цэнтрах за мяжой. "Заводы павінны разумець, што гэта і іх справа. Прадалі сюды тэхніку - будзьце ласкавы абслугоўваць яе тут, - падкрэсліў беларускі лідар. - Трэба зрабіць так, каб яны (райаграсэрвісы. - Заўвага БЕЛТА) не былі пасынкамі ў нашых заводаў - МТЗ, МАЗ і гэтак далей. Трэба, каб гэта былі іх родныя дзеці. Перш за ўсё ім запчасткі і іншае. Будзьце ласкавы абслугоўваць як след. Я ўжо не гавару пра гарантыю". Кіраўніку дзяржавы далажылі, што па краіне ўжо ў 31 райаграсэрвісе працуюць па гэтай схеме. У іх ліку і прадпрыемства ў Шклове. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такіх райаграсэрвісах, як рэканструяваны ў Шклове, у роўнай ступені трэба абслугоўваць не толькі айчынную тэхніку. Адпаведна трэба мець запас неабходных запчастак, адпрацаваную схему выканання работ і, што немалаважна, прымальныя цэны. "Цэны павінны быць пад кантролем старшыні аблвыканкама. Як мінімум старшыні райвыканкама. Цэны павінны быць не стратныя, павінен быць кантроль за затратамі, сабекоштам паслуг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікія змяненні, якія адбыліся на тэрыторыі аграсэрвісу за год з пачатку рэканструкцыі. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз растлумачыў, чаму гэты і іншыя праекты рэалізуюцца менавіта ў Шклоўскім раёне: "Гэта не таму што я тут працаваў і гэта мая радзіма. Проста таму, што я тут усё ведаю да кожнага метра. Таму мы робім такі ўзорны раён тут у Шклове і часткова ў Оршы". "Трэба, каб Шклоўскі раён быў такім узорам для пераймання. Каб мы не вучылі кожнага. Вось прывезлі - ідзі, паглядзі, як павінна быць, і рабі", - падкрэсліў беларускі лідар. Што датычыцца райаграсэрвісу, Прэзідэнт звярнуў увагу, што раней ён быў сярэдні або нават крыху ніжэйшы ў параўнанні з іншымі такімі арганізацыямі. "Нам неабходна тут зрабіць узорную тыповую сельгастэхніку - райаграсэрвіс у Шклове, каб паказаць усім, як павінна быць. Ужо ў краіне шмат з'явілася гэтых пунктаў. Нават лепш, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Самае вялікае ўсё зроблена. Засталіся дробязі. Трэба прывесці гэта ўсё ў парадак. Парадак і дысцыпліна павінны быць ідэальныя. Гэта - узор". Плануецца, што гэтай восенню на базе гэтага ўзорнага райаграсэрвісу ў Шклове правядуць семінар, на які запросяць старшынь райвыканкамаў. Праектам займалася Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. "Малайчына! Зрабіў добра. Але "страшна" для тых, хто будзе паўтараць гэта ў раёнах. Таму што можна спалохацца - тут вельмі добра зроблена. Але няхай падцягваюцца і робяць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава. Кіраўнік спраў растлумачыў, што пры праектаванні і будаўніцтве "адзелі" будынак на выбудаваную тэхналогію. Таму ўсё зроблена без вытанчанасці, але тэхналагічна. Кіраўнік дзяржавы ацаніў праведзеную рэканструкцыю, наведаў рамонтную майстэрню. "Для нас гэта цуд у тым плане, калі мы зробім такія рамонтныя майстэрні (у іншых раёнах. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў беларускі лідар. Цяпер, сказаў Прэзідэнт, гэты падарунак, зроблены для раёна ад імя дзяржавы, трэба растыражаваць у маштабах краіны. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз удакладніў у Юрыя Назарава, ці не дарагі гэты праект, бо грошы трэба лічыць. "Паўмеры ніколі не дадуць эфект", - упэўнена адказаў кіраўнік спраў. Прэзідэнту далажылі, што па кошце райаграсэрвіс атрымаўся як адзін малочнатаварны комплекс. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што такія рамонтныя арганізацыі разам з будаўнічымі ПМК і іншымі ўстановамі з'яўляюцца базавымі для кіраўнікоў раёнаў, каб мець магчымасць эфектыўна выбудоўваць работу. "Тут у старшыні райвыканкама ў самым нізе гэтай вертыкалі ўлады павінны быць рычагі кіравання. Гэта адзін з рычагоў кіравання раёнам. Тут усё павінна быць пад кантролем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Рынак рынкам, але рэгуляваць і назіраць трэба". Да пачатку рэканструкцыі на тэрыторыі аграсэрвісу знаходзіліся амаль два дзясяткі будынкаў і збудаванняў 1950-1975 гадоў пабудовы. Было прынята рашэнне аб зносе часткі з іх і стварэнні на гэтай тэрыторыі сучаснай рамонтнай арганізацыі раённага ўзроўню, якая задавала б стандарты ў развіцці такіх арганізацый па ўсёй краіне. Рэканструкцыя майстэрняў, пачатая ў красавіку 2025 года, на бягучы момант практычна завершана. Цэнтральная рамонтная майстэрня прызначана для капітальнага рамонту энерганасычаных трактароў, кормаўборачных, збожжаўборачных машын і іншай сельгастэхнікі. Ёсць таксама абменны пункт для захоўвання вузлоў і агрэгатаў, станцыя тэхнічнага абслугоўвання легкавых аўтамабіляў. Праведзеная рэканструкцыя дала магчымасць стварыць сучасны цэнтр па абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання жывёлагадоўчых комплексаў (даільныя залы, халадзільнае абсталяванне). Яшчэ да завяршэння рэканструкцыі з мая 2026 года ў майстэрнях пачалі праводзіць рамонт сельгастэхнікі шэрага мясцовых гаспадарак. Для зніжэння затрат праводзяцца цэнтралізаваныя закупкі запасных частак непасрэдна ў заводаў-вытворцаў. Пасля праходжання атэстацыі майстэрняў будуць заключаны дагаворы на сэрвіснае абслугоўванне тэхнікі.-0- БЕЛТА