Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
02.02.2022

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэферэндуму ў Беларусі

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка ўручыў прадстаўнікам Місіі наглядальнікаў ад СНД акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных наглядальнікаў. Наглядальнікі ад Садружнасці будуць ужо 11-ы раз ажыццяўляць назіранне ў Беларусі. Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.-0- БЕЛТА