Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20.02.2024

Сёння ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў пачынаецца сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Прагаласаваць можна з 12.00 да 19.00. Участкі працуюць без перапынку на абед. Як паведамлялася раней, у Беларусі створана 5411 участкаў для галасавання. На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК Беларусі запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання, а ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій. У Мінску выбаршчыкі атрымаюць па два бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў і па выбарах дэпутата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У абласных і раённых цэнтрах - па тры бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, па выбарах дэпутата гарадскога або раённага Савета дэпутатаў. У сельскай мясцовасці выбаршчыкі атрымаюць па чатыры бюлетэні: па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, па выбарах дэпутата абласнога Савета дэпутатаў, па выбарах дэпутата раённага Савета дэпутатаў і па выбарах дэпутата сельскага або пасялковага Савета дэпутатаў. Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага. Участкі для галасавання будуць працаваць з 08.00 да 20.00.-0- БЕЛТА - Навiны Беларусi