Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23.03.2020

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэлей для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты", - расказала Алена Богдан. Паводле слоў намесніка міністра, на момант запісу гэтага інтэрв'ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш за 19 тыс. чалавек. Час ад тэсціравання да атрымання рэзультату - ад чатырох гадзін да сутак. "Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дабавіць нейкія лабараторыі, прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці", - запэўніла яна. Алена Богдан падкрэсліла, што ў Беларусі наладжана ўзаемадзеянне не толькі з СААЗ, але і іншымі замежнымі калегамі, у тым ліку з кітайскімі спецыялістамі. Таму па меры паступлення інфармацыі аб новым каранавірусе адразу ж прымаліся неабходныя меры па яго папярэджанні. "У нас было некалькі тэлемастоў з калегамі з Кітая і Італіі. Плюс, нашы анестэзіёлагі, рэаніматолагі, інфекцыяністы і эпідэміёлагі ўжо шмат гадоў знаходзяцца ў цесных навуковых кантактах з прадстаўнікамі іншых краін і ў рамках узаемадзеяння атрымліваюць інфармацыю па каранавіруснай інфекцыі, - адзначыла Алена Богдан. - З улікам усяго гэтага вопыту была распрацавана інструкцыя па дыягностыцы і вядзенні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, пачынаючы з бессімптомнага носьбіцтва і заканчваючы лячэннем, калі гэта спатрэбіцца, цяжкіх пнеўманій з выкарыстаннем дыхальнага абсталявання". Намеснік міністра таксама расказала, што ў цэлым па краіне ёсць больш за 80 тыс. ложкамесцаў для прыёму пацыентаў. Частка месцаў можа быць перапрафілявана для аказання дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У краіне больш за 2 тыс. апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры неабходнасці таксама могуць быць выкарыстаны для аказання медыцынскай дапамогі такім пацыентам. У фармацэўтычнай сетцы створаны неабходныя запасы лекавых сродкаў да чатырох месяцаў у выпадку рознага развіцця сітуацыі. Ёсць таксама запас засцерагальнага адзення для медыцынскіх работнікаў. Навіны Беларусі (БЕЛТА)