Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
06.04.2021

У Беларусі змяняюцца межы трох абласцей. Як гэта паўплывае на грамадзян і юрыдычных асоб

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 136 "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент удакладняе межы абласцей і раёнаў, устаноўленыя ў 1950-я гады графічным спосабам на аснове існуючага ў той час картаграфічнага матэрыялу. "З цягам часу з-за меліярацыйных і культуртэхнічных работ, будаўніцтва аб'ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці: рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншымі", - растлумачылі ў прэс-службе. Для сучаснага вызначэння меж прыменена тэхналогія, у аснове якой выкарыстанне найноўшых магчымасцей дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і алічбоўкі зямельнага пакрыцця. У адпаведнасці з указам, новыя межы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх раёнаў будуць устаноўлены з 1 ліпеня 2021 года. Змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў будуць улічаны ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, што супадаюць з Дзяржаўнай граніцай Беларусі з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі. Да 1 снежня 2021 года адпаведныя змяненні таксама ўнясуць у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй і рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію. За выдачу (афармленне) дакумента, які засведчвае права на зямельны ўчастак, пошліна брацца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомай маёмасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў устанаўліваюцца паніжаючыя каэфіцыенты. Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызвалены ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, што змяшчаюць звесткі аб адрасе. Указ не прывядзе да неабходнасці інфармавання дзяржаўных органаў аб змяненні месца знаходжання юрыдычнай асобы, унясення змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання і іншыя). Адпаведныя змяненні ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, і (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян. Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды. "У сакавіку 2019 года аналагічным указам былі аптымізаваны межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей і іх раёнаў", - нагадалі ў прэс-службе Прэзідэнта.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI