Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10.06.2020

Уручэнне атэстатаў пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня

Уручэнне атэстатаў ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. У гэтым годзе 9 класаў заканчваюць 86,6 тыс. вучняў, 11 класаў - 52,6 тыс. школьнікаў. "Рашэнне аб фармаце мерапрыемства прымаецца канкрэтнай установай адукацыі, яе кіраўніком з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. У час правядзення мерапрыемстваў будуць прыняты ўсе неабходныя меры па арганізацыі бяспекі і захаванні здароўя навучэнцаў з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, сумесна з органамі ўнутраных спраў будзе забяспечаны правапарадак", - расказалі ў прэс-службе.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI