Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
03.11.2025

Зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год

  Фота з архіва 3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў указ нумар 386, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці. Указам устаноўлены наступныя паказчыкі: - прырост спажывецкіх цэн - не больш за 7 працэнтаў; - міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш за $9,2 млрд (важнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці); - доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, - не больш за 10 працэнтаў (ўтрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы); - каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якіх забяспечваецца правядзенне разліковых аперацый, - не ніжэй за 99,8 працэнта; - прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш за 13 працэнтаў (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).-0-