Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў

   

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў"

Адрас: 231202, Гродзенская вобласць, г. Астравец,
вул. Кастрычніцкая, 13.

Адрас электроннай пошты: dshi@ostrovkult.by

Тэлефон/факс (прыёмная): +375 (1591) 7-03-42.

Дырэктар - Самсон Дзмітрый Анатольевіч, тэл. +375(1591)7-05-77.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: серада з 8.00 да 13.00.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце -
Гульбіцкая Вольга Пятроўна

ДУА "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў" аб'ядноўвае ў сабе базавую школу і 4 філіялы:

• Варнянскі філіял: Загадчыца - Рыжко Ілона Алегаўна,
тэл. +375(1591)7-94-15

• Гервяцкі філіял: Загадчыца – Субач Алена Анатольеўна,
тэл. +375(1591)7-43-29

• Кемелішскі філіял: Загадчыца - Кулевіч Алена Браніславаўна,
тэл. +375(1591)3-31-89

• Міхалішскі філіял: Загадчыца - Макшыцкая Святлана Вітольдаўна,
тэл. +375(29)776-81-07

Дзейнасць школы мастацтваў накіравана на найбольш поўнае развіццё здольнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, навучанне
і выхаванне таленавітых дзяцей і моладзі, прафесійную арыентацыю.

  

Вучні навучаюцца па трох напрамках дзейнасці:

- музычнае: інструментальнае аддзяленне (фартэпіяна, скрыпка, цымбалы, домра, гітара, баян, акардэон, духавыя і ўдарныя інструменты) і харавое аддзяленне;

- харэаграфічнае;

- мастацкае. 

Заняткі з дзецьмі праводзіць 41 высокакваліфікаваны спецыяліст (настаўнікі і канцэртмайстры), 32 з якіх маюць вышэйшую і першую педагагічныя катэгорыі.

 

   

 

На базе ДУА «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў» дзейнічаюць
15 калектываў, з іх чатыры маюць ганаровае званне:

- узорны духавы аркестр (кіраўнік Сапега В.М.);

- узорны хор «Ветразь» (кіраўнік Баршэвіч А.Я.);

-народны ансамбль народных інструментаў “Скарбніца” (кіраўнік Шарэйка Н.П.); 

- узорны ансамбль народнай песні «Міхалінка» (кіраўнік Канчанін Т.Я.).

 

   

 

 

   

ДУА «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў» вядзе актыўную дзейнасць. Кожны год праводзяцца традыцыйныя справаздачныя канцэрты “Навагодні калейдаскоп” і “Вясновыя сустрэчы”, бацькоўскія сходы з канцэртамі, мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў розных кампазітараў, музычныя сустрэчы, лекцыі “У свеце музыкі”. Рэгулярна запрашаюцца знакамітыя музыканты, салісты Гродзенскай абласной філармоніі і Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Штогод з 2012 года ў ДУА «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў» праводзіцца адкрыты фестываль «Вакальная кропель».

З 2020 года ў школе мастацтваў стартаваў І адкрыты дзіцяча-юнацкі мастацкі конкурс "Намалюй гэты свет!", які запрашае да ўдзелу дзяцей
з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і з краін блізкага і далёкага замежжа.

З 2024 года ў школе прайшоў I адкрыты дыстанцыйны фестываль-конкурс "Запальваем зоркі!"

Усіх, хто жадае спасцігнуць свет мастацтва і праявіць сябе ў творчасці, запрашае ДУА «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў».