Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб раёне / Характарыстыка раёна

Характарыстыка раёна

Астравецкі раён самы паўночны з рэгіёнаў Гродзенскай вобласці і па занятай плошчы – чацвёрты на Гарадзеншчыне. Раён прымежны. На захадзе і поўначы мяжуе з Літоўскай Рэспублікай, на паўночным усходзе з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці, Мядзелскім раёнам Мінскай вобласці, на поўдні са Смаргонскім і Ашмянскім раёнамі Гродзенскай вобласці. На тэрыторыі раёна знаходзяцца міжнародныя памежныя пераходы: аўтамабільныя «Катлоўка», «Лоша» і чыгуначны «Гудагай». Аўтадарогамі раён злучаны з гарадамі Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна, Паставы, Полацк, Віцебск, Вільнюс. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Мінск – Вільнюс.

На астравецкім гербе адлюстраваны дуб, які сімвалізуе моц і даўгалецце, а таксама рыба (стронга) – раннехрысціянскі знак, злучаны з урадлівасцю, выкананнем жаданняў і справядлівасцю.

Насельніцтва - 24267 чалавек. У раёне 367 сельскіх населеных пунктаў, 5 сельсаветаў: Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Міхалішкаўскі, Рытанскі.

28 красавіка 2012 года рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў №154 гарадскі пасёлак Астравец Гродзенскай вобласці аднесена да катэгорыі гарадоў раённага падначалення.

Плошча раёна складае 1568 км2. Лясы займаюць 49%.

Захаваліся  ўнікальныя помнікі архітэктуры – касцёлы ў вёсках Міхалішкі, Гервяты, Дайлідкі, Градаўшчызна, Кемелішкі, м. Гудагай; у Трокеніках - сядзіба мастака М.Богуш-Шышкі, у вёсцы Варняны – даўнейшы архітэктурны ансамбль 18 стагоддзя.

Найболей вядомыя людзі: в. Трокенікі  мастак, пісьменнік і вандроўнік М.Богуш-Шышка;  Міхалішкі – літаратар Менке Кац; Лакцяны – паэт, драматург і святар Янка Быліна; Барані – паэт, публіцыст К.Сваяк і яго брат – музыкант, кампазітар, літаратуразнавец – А.Стапович, Лоша - мастак Леў Добжынскі, Дубнікі - лаўрэат Нобелеўскай прэміі, польскі пісьменнік Генрык Сенкевіч.