17.03.2020
Акция "Неделя леса" стартует 28 марта
Сёлета традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу – 2020» пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка. Лесаводы вырашылі прысвяціць яе Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўная мэта гэтага экалагічнага мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносінаў да галоўнага багацця нашай краіны – лесу. Кожнай вясной сотні нераўнадушных да прыроды роднага краю людзей садзяць лес і прыбіраюць яго ад смецця. Жыхары і госці Астравеччыны – не выключэнне. Астравецкі лясгас возьме на сябе клопат пра пасадачны матэрыял, прылады працы і падвоз – і запрашае ўсіх ахвочых паўдзельнічаць у «Тыдні лесу». Калі вы вырашылі зрабіць уклад у прымнажэнне лясоў Астравеччыны, звяжыцеся з рабочай групай лясгаса па тэлефонах: 78-7-94 , 78-7-79 .
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич