22.01.2021
Акция "Наш животновод" прошла в КСУП "Гудогай"
На Астравеччыне працягваецца зімовая акцыя «Наш жывёлавод» , якую штогод ладзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, – лепшыя працаўнікі гэтай галіны атрымліваюць Падзякі за працу і падарункі.
Нагадаем, напярэдадні новага года некаторыя жывёлаводы адной з самых паспяховых гаспадарак раёна – КСУП «Гудагай» – атрымалі ўзнагароды. На мінулым тыдні дайшла чарга і да іншых работнікаў гэтага сельгаспрадпрыемства.
Па традыцыі прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула падчас зімне-стойлавага перыяду аб’язджае ўсе малочна-таварныя комплексы і фермы, каб не толькі падзякаваць працаўнікам вёскі, але і пацікавіцца, што іх хвалюе, у якіх умовах працуюць, ці забяспечаны спецвопраткай і іншым. Да старшыні райкама далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.
Лепшымі на МТФ «Ліпнішкі» прызнаны муж і жонка Ірына і Віктар Мацкелі . У групе жанчыны каля 50 кароў і 5 цялятак. На ферме аператар малочнага даення з 2003 года. У дзяцінстве Ірына хацела стаць выхавацелем: часткова мара збылася – цяляты, як дзеці, патрабуюць клопату і ўвагі.
Віктар працуе даглядчыкам – штодзень корміць каля 120 галоў. Развозіць кармы яму дапамагае конь Тоша.
Ажно 25 гадоў на малочна-таварнай ферме «Рукшаны» працуе Іосіф Тамашэвіч , апошнія гады – слесарам па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання.
– Родам я з Кланішак, цяпер там толькі 2 хаты жылыя засталіся, – расказвае мужчына. – На пенсіі ўжо 10 гадоў, але не магу развітацца з фермай: душой прыкіпеў – усё тут знаёма да дробязяў. Ды і зарплата не бывае лішняй – хочацца дзецям дапамагчы. Калі дазволіць здароўе, да лета яшчэ папрацую.
У «Рукшанах» таксама было вырашна адзначыць аператара малочнага даення Таццяну Шафран . Праўда, на ферме мы яе не заспелі – даярку перавялі працаваць на МТФ «Дрэвянікі». Падарунак жанчыне паабяцалі перадаць.
Малочна-таварны комплекс «Германішкі» вылучаецца сярод іншых не толькі вытворчымі паказчыкамі – надой ад каровы за мінулы год дасягнуў рэкордных 9 тысяч кілаграмаў малака, – але і ўтульнасцю, якую стварылі працаўнікі. Тут пануе хатняя атмасфера.
Самых маленькіх цялят у «Гермашніках» даглядае Ніна Паршутовіч .
На комплексе я з 2010 года. – расказве жанчына. – З 2-ма напарніцамі клапоцімся пра 323 цяляці з моманту іх нараджэння і пакуль не падгадуюцца да 3-х месяцаў. Можна сказаць, замяняем ім маму. Спачатку выпойваем з сосак, потым прывучаем да вядзерцаў.
Цялушкі дарошчвання і аднаўлення – больш за 300 галоў – замацаваны за Гэленай Дрэмай .
– Што галоўнае ў маёй рабоце? – перапытвае жывёлавод. – Напэўна, каб жывёла не засталася галоднай.
Таксама была адзначана работа вартаўніка Аляксея Кандратовіча .
Не першы раз у межах акцыі «Наш жывёлавод» лепшым на малочна-таварнай ферме «Індрубка» прызнавалі Уладзіміра Ярашэвіча . Сёлетні год не стаў выключэннем. Больш за 20 гадоў аператарам машыннага даення тут працуе Марыя Янцэвіч . Кожную са сваіх 44 рагуль жанчына ведае па мянушцы і характары.
На ферме «Слабодка» аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы Генадзь Заранковіч даглядае каля 100 галоў.
– На ферме працую каля 15 гадоў. Кармы, як і раней, раздаём уручную, – расказвае жывёлавод. – Быкоў гадуем, пакуль іх вага не дасягне 500-700 кілаграмаў.
На малочна-таварнай ферме «Кялёйці» лепшай прызнана аператар машыннага даення Валянціна Лысанава .
– Усе даяркі добра працуюць. Калектыў дружны, пашчасціла з загадчыцай. Прыемна, што нашу работу заўважаюць і цэняць , – прызналася жанчына.
***
Да слова сказаць, амаль на ўсіх фермах і комплексах для работнікаў створаны ўмовы для працы і адпачынку: пакоі для прыёму ежы абсталяваны неабходнай тэхнікай ёсць халадзільнік, мікрахвалёўка, пральная машына.
***
Юрый Адула расказаў работнікам ферм і комплексаў пра магчымасць аздаравіцца. Кожны член прафсаюза можа скарыстацца турам выхаднога дня, каб з пятніцы па нядзелю адпачыць у санаторыі цалкам бясплатна – выдаткі пакрывае прафсаюзная арганізацыя гаспадаркі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич