Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.04.2021

Автопарк победил в областном экологическом конкурсе

Аўтапарк № 4 стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2020 год. Конкурс праводзіў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і  аховы навакольнага асяроддзя . 17 арганізацый-удзельніц былі раздзелены на дзве намінацыі. Аўтапарк заваяваў 1-е месца сярод арганізацый, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным упраўленні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў. – Наша арганізацыя набрала 1 498 балаў, у той час як, да прыкладу, у Гродзенскага мясакамбіната, заняўшага 2-е месца, – 836 балаў,  – адзначыў дырэктар аўтапарка Віталь Салкевіч.  – Сярод крытэрыяў – колькасць адзінак тэхнікі і яе адпаведнасць экалагічнаму класу. Чым вышэйшы клас, тым лепш. У нас 32 адзінкі адпавядаюць трэцяму класу, 24 – чацвёртаму, 10 – пятаму. Улічваліся таксама паказальнікі расходу паліва, перавод тэхнікі на газ, колькасць новых машын, работа па зніжэнні забруджвання паветра выхлапамі, выкарыстанне дыягнаст ычнай і кантрольна-вымяральнай апаратуры, якая, да слова, у нашым аўтапарку ёсць – гэтым пахваліцца далёка не кожная арганізацыя. Астравецкі аўтапарк працягне ўдзел у конкурсе на рэспубліканскім узроўні. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович