Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.09.2022

Чем отметился островецкий дуэт боксеров на олимпийских днях молодежи Беларуси

З удалым дэбютам і бронзавым медалём вярнуліся з рэспубліканскіх спаборніцтваў юныя астравецкія баксёры Арсень Мялешка і Максім Лянкевіч. Наша газета паведамляла, што юнакі, выхаванцы трэнера Астравецкай СДЮШАР Аляксея Маргужа, увайшлі ў лік лепшых на  абласных алімпійскіх днях моладзі  сярод удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння і такім чынам атрымалі права абараняць гонар раёна на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў. Пазмагацца за званне лепшага ў Пінск прыехалі юныя баксёры з усёй Беларусі. Аднак шматлікая канкурэнцыя астраўчан не спалохала, наадварот, яшчэ больш падагрэла жаданне прадэманстраваць сябе падчас паядынкаў. Арсень Мялешка выступаў у вагавой катэгорыі да 60 кілаграмаў, яго сапернікі былі на год старэйшымі. Тым не менш, астраўчанін годна паказаў сябе на рынгу. Першы бой ён выйграў у баксёра з Віцебска. У другім – праціўнікам аказаўся спартсмен з Магілёва. У першым раўндзе Арсень саступіў з мінімальным разрывам 2:3, другі завяршыў з такім жа вынікам, а вось у трэцім удача была на баку нашага земляка – раўнд завяршыўся 3:2 ужо на карысць Арсеня. Аднак гэтага было недастаткова для перамогі, бой астраўчанін прайграў – і стаў бронзавым прызёрам. Гэта было першае выступленне Арсеня на рэспубліканскіх алімпійскіх днях моладзі. Дэбютаваў у спаборніцтве і Максім Лянкевіч, вагавая катэгорыя да 63,5 кілаграма. Юнак правёў добры ўпарты бой з сапернікам з Магілёва, у якім дакладна не выглядаў слабейшым. Роўную барацьбу доўгі час адзначалі і суддзі, але ў выніку астраўчан усё ж такі саступіў. Тым не менш віншуем Максіма з добрым пачаткам і верым, што яго перамогі не за гарамі. Островецкая правда