Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19.08.2022

Для кого в КСУП "Михалишки" жатва - семейное дело

Хлебаробы раёна трымаюць руку на пульсе жніва. Хоць гаспадаркі Астравеччыны па-рознаму аснашчаны хлебаўборачнай тэхнікай, у іх адрозныя жніўныя плошчы – тым не менш, усе КСУПы дэманструюць добрыя тэмпы ўборкі. У сярэднім за дзень у раёне абмалочваецца амаль 700 гектараў, ці 4%.  На 15 жніўня на трэцім месцы ў жніўным табелі рангаў замацаваўся КСУП «Міхалішкі», прапусціўшы наперад толькі штогадовых лідараў жніва – КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Карэспандэнт пабываў у гаспадарцы, каб даведацца пра здабыткі і праблемы міхалішкаўскага жніва.  Пад збожжавыя і зернебабовыя, без уліку кукурузы, грэчкі і проса, у «Міхалішках» сёлета адвялі 2 270 гектараў. Напачатку гэтага тыдня 60% жніўных плошчаў у гаспадарцы абмалацілі, на патрэбы жывёлагадоўлі і рэалізацыю дзяржаве ўжо ёсць звыш 4 тысяч тон збожжа.  – Гэтае жніво для мяне пятае. Пасля Навагрудскага аграрнага каледжа накіравалі на Астравеччыну ў КСУП «Міхалішкі». Не ўтойваю: напачатку было складана. Трэба было пазнаёміцца з людзьмі, добра вывучыць землі – за дапамогу і слушныя парады ўдзячны старэйшым калегам. Думалася, што затрымаюся ў «Міхалішках» ненадоўга, – з усмешкай узгадвае першыя крокі ў прафесію галоўны аграном Алег Кавалевіч. – З часам уцягнуўся і канчаткова ўпэўніўся, што агранамія – маё. Пацікавілася ў галоўнага тэхнолага міха­лішкаўскіх і страчанскіх ніў, што сёлета на жніве яго радуе, а што, наадварот, засмучае.  – Добра ўрадзілі збожжавыя, якія на круг даюць на 10 цэнтнераў больш, чым летась. Найлепш з культур сыплецца азімая пшаніца – яе ўраджайнасць дасягае 33 цэнтнераў з гектара. Рапс урадзіў дрэнна, – расчаравана адзначыў галоўны аграном. – Ураджай у нас убіраюць 8 камбайнаў, адзін з якіх новы КЗС-1218 вытворчасці «Гомсельмаш». У залежнасці ад дзённых задач і фронту работ «разбіваем» іх на некалькі звёнаў. На адвозе задзейнічана свая тэхніка і памагатыя з жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ваеннай часці. У КСУП «Міхалішкі» жніво – сямейная справа для многіх працаўнікоў.  Не першы сезон на камбайне «Палессе» працуе Іван Юшчык, чый партрэт летась быў занесены на раённую Дошку гонару.  – Для мяне гэта 19-ты сезон. З тыдзень стаяў на рамонце, таму няшмат намалаціў. Штогод па тысячы тон маю, толькі адзін сезон на гэтым камбайне недабраў – не хапіла плошчаў,  –  расказаў механізатар.  Бацька малоціць, а сын збожжа возіць. Юрый Юшчык працуе ў Астравецкай ЖКГ і штолета ад сваёй арганізацыі дапамагае землякам на адвозе збожжа. Больш таго, з 9-га класа некалькі сезонаў ён з бацькам убіраў ураджай.  Камбайнер Валерый Дэнюш сёлета ўпраў­ляецца без памочніка. Некалькі гадоў назад яму дапамагаў сын, але цяпер Антону хапае іншых спраў – пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага каледжа малады чалавек працуе ў КСУП «Міхалішкі» аграномам-аграхімікам.  У гаспадарцы ўжо склалася традыцыя: убіраць  мясцовым аграрыям саспелы ўра­джай дапамагаюць працаўнікі лясніцт­ва. Ча­тырнаццаты сезон запар Аляксандр Су­бат­­кевіч летам перасаджваецца з леса­нарыхтоўчай трылёвачнай машыны ў камбайн. Сёлета з сынам Дзмітрыем яны ўжо запі­салі на свой рахунак звыш 600 тон.  …Пакуль адны абмалочваюць нівы і возяць збожжа, другія рыхтуюць глебу пад азімыя. А зрабіць гэта трэба своечасова, каб у наступным годзе было што ўбіраць. Галоўны аграном КСУП «Міхалішкі» Алег Кавалевіч Іван Юшчык, камбайнер Валерый Дэнюш шмат сезонаў убірае збожжа «Джон-Дзірам» Юрый Юшчык, вадзіцель Аляксандр Субаткевіч, камбайнер  Островецкая правда