Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25.09.2024

Договор о сотрудничестве с Гродненским медуниверситетом подписали государственные учреждения образования "Гимназия № 1 г.Островца Гродненской области" и "Средняя школа № 3 г. Островца"

 На днях паміж Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і ўстановамі адукацыі нашага раёна –  г імназіяй №1   і сярэдняй школай №3 г. Астраўца – былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць перспектыўныя накірункі дзейнасці. -- У нашых установах з гэтага навучальнага года адкрыты медыцынскія групы, вучні якіх на павышаным узроўні вывучаюць хімію і біялогію, – расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч. – Упэўнена, што супрацоўніцтва з Гродзенскім медуніверсітэтам дапаможа нашым навучэнцам даведацца пра ўсе нюансы вучобы ў вну і асаблівасці студэнцкага жыцця, а таксама ўзмацніць практыка-арыентаванае навучанне. Як адзначыў падчас сустрэчы рэктар медыцынскага ўніверсітэта Ігар Жук, установа зацікаўлена ў правядзенні прафарыентацыйнай работы са школьнікамі і яна вядзецца пастаянна. Акрамя таго, Ігар Георгіевіч пазнаёміў з гісторыяй медуніверсітэта, кадравым патэнцыялам вну, расказаў, як наладжана навучанне, праходзіць навуковая і клінічная падрыхтоўка спецыялістаў. – Супрацоўніцтва з медуніверсітэтам – адзін з прыярытэтных накірункаў работы. Упэўнена, што ў будучым выпускнікі нашай школы папоўняць рады студэнтаў гэтай гродзенскай вну, – адзначыла дырэктар сярэдняй школы №3 Людміла Сасноўская. Пасля падпісання дагавораў для астраўчан правялі экскурсію па ўніверсітэце і пазнаёмілі з музеем гісторыі ГрДМУ. Наперадзе ў педагогаў і школьнікаў арганізацыя і правядзенне сумесных семінараў, прафарыентацыйных сустрэч, мерапрыемстваў медыцынскай накіраванасці, што будзе садзейнічаць мэтанакіраванаму выбару прафесіі. Островецкая правда