Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.10.2021

Эмилия Мальдис и Мирослав Новошинский - лучший дуэт на областной "Школиаде"

Эмілія Мальдзіс з Гудагайскай СШ і Міраслаў Навашынскі  з Варнянскага НПК увайшлі  ў лік лепшых спартсменаў на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей  і падлеткаў «Шкаліяда». «Шкаліяда» – гэта традыцыйны тур­нір, на якім спартыўныя здоль­насці ў некалькіх дысцыплінах шмат­бор’я дэманструюць юныя атлеты з 5-6 класаў. Кожны ўдзельнік паказвае сілу ў кіданні тэніснага мяча, пругкасць у скачках у даўжыню з разбегу і хуткасць у бегу на дыстанцыях 500 і 800 метраў. За кожны від налічваюцца ачкі, якія пасля суміруюцца. Сёлета Астравецкі раён на абласным этапе «Шкаліяды» прадстаўляла 16 лёгка­атлетаў з Гудагайскай, Гервяц­кай СШ, Варнянскага НПК і СШ №3. Найлепшыя вынікі паказалі Уладзіслаў Ігнатовіч, Вадзім Гас­цевіч, Алена Ра­дзе­­віч і Дар’я Піліпенка.  А пераможца і прызёр рэс­пуб­лі­кан­скага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы», раённых спаборніцтваў Эмілія Маль­дзіс з Гудагайскай СШ разам з пры­зёрам раённай алімпіяды па фізкуль­туры Мі­ра­славам Навашынскім з Варнянскага НПК увайшлі ў склад зборнай Гро­дзен­шчыны і павінны былі прадэманстра­ваць вытрымку, спрыт і хуткасць на фі­нальных спаборніцтвах. Аднак з-за абме­­жаванняў, выкліканых каро­наві­ру­­сам, рэспубліканскі этап у апошні момант быў перанесены.  Віншуем юных спартсменаў і жадаем толькі перамог. Уладзімір БАТУРА, настаўнік  фізічнай культуры і здароўя  Гудагайскай СШ. Текст:  Администратор сайта