28.05.2021
Фотаконкурс “Сямейныя фотахронікі ваеннаслужачых” завяршыўся – пераможцаў чакаюць прызы
Вызначаны пераможцы анлайн-фотаконкурсу “Сямейныя фотахронікі ваеннаслужачых” да 80-годдзя пачатка Вялікай Айчыннай вайны.
Нагадаю, што конкурс праводзілі раённая маладзёжная арганізацыя, газета “Астравецкая праўда” і аддзел адукацыі. Удзельнікі дасылалі здымкі з родзічамі-ваеннаслужачымі, а лепшыя вызначаліся з дапамогай галасавання ў суполцы “Моладзь Астравеччыны” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.
Пераможцам конкурсу з найбольшай колькасцю падабаек стала фота з Маркам Багдановічам і яго малодшым братам Максімам. Другое месца занялі Алена Субаткевіч з братам, на трэцім – Марына Бурак.
Віншуем і паведамляем, што пераможцу і прызёраў чакаюць падарункі ў райкаме ГА БРСМ.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Марина Мацкевич