Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.10.2025

Гимназисты стали участниками форума памяти и патриотизма на Смоленщине

  Напрыканцы верасня каманда гімназіі ў складзе вучняў 9-10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Данііла Сінкевіча прыняла ўдзел у міжнародных мерапрыемствах у Смаленску і Дзеснагорску. У дзяцей было ўсяго тры дні, якія яны правялі ў іншай краіне, а колькі ўражанняў атрымалі! – У Дзеснагорску напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся маштабны Форум памяці і патрыятызму. Трапіць на яго пашчасціла і нашым вучням,  –  расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч . – Ганарова, што давялося быць удзельнікам такога мерапрыемства. Урачыстая перадача Вечнага агню, які быў дастаўлены з Паўночнага полюсу, яго злучэнне з агнём мемарыяльнага комплексу “Курган Славы” нікога не пакінула раўнадушным. Вечны агонь нагадвае нам, моладзі, аб тым, што неабходна прыкладваць максімум намаганняў для захавання міру на зямлі,  – лічыць дзесяцікласнік Арсеній Філіпаў .   Падчас форуму прайшоў адкрыты культурна-спартыўны фестываль “Атамная энергія спорту”. – Нашы гімназісты паспяхова паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па баскетболе 3х3 сярод школьных каманд гарадоў прысутнасці АЭС. Яны праводзіліся ў межах рэалізацыі праграмы АТ “Канцэрн Росэнергаатам” “Атамная энергія спорту”, каб прыцягнуць моладзь да заняткаў спортам, павысіць індывідуальнае майстэрства маладых баскетбалістаў і ўзровень гульні каманд,  –  расказала дырэктар гімназіі . – Удзячны  Цэнтру сучасных спартыўных тэхналогій  і спартыўнаму дырэктару Сяргею Фаміну, дзякуючы падтрымцы якога адбылася гэта паездка. Астраўчане таксама прынялі ўдзел у культурна-патрыятычных мерапрыемствах у Смаленску, наведалі сквер памяці герояў, дзяржаўны ўніверсітэт спорту. Астравецкая правда